19 траўня 2024, Нядзеля, 7:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Майдане загінуў другі журналіст

10
На Майдане загінуў другі журналіст

Падчас беспарадкаў у цэнтры Кіева памёр журналіст спартовага выдання «Спортаналітык» Ігар Кастэнка.

Пра гэта паведамляе сайт выдання са спасылкай на інфармацыю з супольнасці «Фэйсбук» «Евромайдан SOS».

Цела 22-гадовага Кастэнкі выявілі ля Кастрычніцкага палаца ў цэнтры горада. Мэрыя Львова абяцала ўзяць на сябе ўсе выдаткі на вяртанне цела Кастэнкі ў ягоны родны горад і арганізацыі пахавання, піша Lenta.ru.

Ігар Кастэнка, які нарадзіўся ў Цярнопальскай вобласці, вучыўся на географа. Пра абставіны гібелі журналіста нічога не паведамляецца.

19 лютага стала вядома пра гібель іншага журналіста - Вячаслава Верамея, які працаваў у газеце «Весці». Паводле інфармацыі СМІ, на таксі, у якім ехаў Верамей, напалі невядомыя. Яны пачалі закідваць аўтамабіль «кактэйлямі Молатава», а затым стрэлілі журналісту ў грудзі. Верамей памёр у рэанімацыі.

Усяго падчас беспарадкаў у Кіеве з 18 лютага паводле афіцыйных звестак загінула 64 чалавекі.

Фота: sportanalytic.com

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках