28 красавiка 2024, Нядзеля, 14:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Акадэмія навук: 3D тэлевізар можна зрабіць са звычайнага «Гарызонта»

87
Акадэмія навук: 3D тэлевізар можна зрабіць са звычайнага «Гарызонта»

Для гэтага трэба будзе толькі наклеіць на экран адмысловую плеўку.

Ужо дзясятак гадоў добрая палова фільмаў здымаецца ў 3D. Нікога не здзіўляе патрэба надзець двухколерныя акуляры ў кінатэатры ці нават дома на канапе. Беларускія навукоўцы прыдумалі, як глядзець фільмы і перадачы ў трохмернай выяве, не купляючы новы тэлевізар. Выглядае інавацыя як ахоўная плеўка, якую звычайна наляпляюць на мабільны тэлефон, каб пазбегнуць сколаў ды драпін. Праўда, функцыя ў яе куды больш навуковая, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

- Нашая канчатковая мэта - перарабіць звычайныя тэлевізары ў 3D з дапамогай адмысловай палярызацыйнай плеўкі, - каментуе распрацоўку дырэктар Інстытута хіміі новых матэрыялаў НАН РБ і кіраўнік лабараторыі паляроідных плевак, акадэмік, прафесар, доктар хімічных навук Уладзімір Агабекаў. - Калі глядзець такі тэлевізар без акуляраў, вы будзеце бачыць звычайную выяву. А калі паглядзець на экран скрозь шкло 3D-акуляраў, тады вы будзеце бачыць трохмерную выяву - і гэта на нашым, самым звычайным «Гарызонце». Гэта будзе магчыма ў найбліжэйшай будучыні. Узоры ў нас ужо ёсць, яны працуюць, і людзі прыязджаюць на іх глядзець. Вось надоечы быў віцэ-прэм'ер Туркменістана.

- А як працуе плеўка, як яна стварае трохмерны эфект?

- Эфект 3D палягае ў палярызацыі: адно вока бачыць адну выяву, другое - іншую. Нашая плеўка так пераўтварае святло, якое выпраменьвае тэлевізар, што святло ад цотных радкоў трапляе ў правае вока, а ад няцотных - у левае. Мозг іх злучае - і мы бачым трохмерны малюнак. Найлепш за ўсё гэты эфект бачны на вялікіх тэлевізарах з дыяганаллю звыш 32 цаляў. Мы стварылі такія плеўкі і для акуляраў, і паводле якасці яны нічым не горшыя за імпартныя.

Напісаць каментар 87

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках