21 траўня 2024, aўторак, 22:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алесь Бяляцкі ў турме піша кнігу пра рэпрэсаванага пісьменніка

2
Алесь Бяляцкі ў турме піша кнігу пра рэпрэсаванага пісьменніка

Барыс Мікуліч, пра якога піша палітвязень, жыў у Бабруйску, дзе цяпер адбывае пакаранне Бяляцкі.

Пра гэта паведаміла жонка арыштаванага праваабаронцы Наталля Пінчук. Ёй вядома, што Алесь Бяляцкі пачаў збіраць матэрыял пра Барыса Мікуліча з восені 2013 года і ўжо актыўна працуе над эсэ, паведамляе «Радыё Свабода».

Праваабаронца Алена Лапцёнак, якая дапамагае Алесю Бяляцкаму ў ягонай літаратурнай працы, паведаміла, што атрымала ўжо дзве часткі эсэ пра Барыса Мікуліча. Творчасцю гэтага пісьменніка Алесь Бяляцкі, з ейных слоў, зацікавіўся выпадкова.

«Барыс Мікуліч друкаваўся ў даваенным часопісе «Маладняк», які выдаваўся ў Бабруйску, дзе цяпер адбывае пакаранне Алесь. Па-другое, ён двойчы рэпрэсаваны пісьменнік, які памёр пасля вайны, некалькі месяцаў не дачакаўшыся рэабілітацыі. Мінулай восенню я даслала Алесю Бяляцкаму турэмны дзённік Барыса Мікуліча, які называецца «Аповесць пра сябе». Алесь захапіўся гэтым пісьменнікам, папрасіў яшчэ матэрыял пра яго і пачаў пісаць эсэ. Мяркую, гэта эсэ ў будучыні ўбачыць свет, як і іншыя творы Алеся Бяляцкага», - паведаміла Алена Лапцёнак.

Алесь Бяляцкі быў узяты пад варту 4 жніўня 2011. Праз некалькі месяцаў суд прызнаў яго вінаватым ва ўтойванні даходаў у асабліва буйной суме і прыгаварыў да чатырох з паловай гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці. Падставай для крымінальнага пераследу Бяляцкага стала наяўнасць у яго рахункаў у банках Літвы і Польшчы. Грошы, якія паступалі на іх выкарыстоўваліся для праваабарончай дзейнасці. Цяпер Бяляцкі адбывае пакаранне ў папраўчай калоніі №2 Бабруйска.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках