19 сакавiка 2024, aўторак, 8:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: пры штурме АДА ў Харкаве баевікі выкарыстоўвалі зброю

12

Пра гэта сведчаць новыя фота, апублікаваныя ў інтэрнэце.

Харкаўскія журналісты, якія ўчора, у суботу, 1 сакавіка прысутнічалі на плошчы Свабоды ў момант штурму будынка абласной адміністрацыі Белгародскімі баевікамі і іх мясцовымі памагатымі, зафіксавалі ў іх руках зброю, піша Цензор.НЕТ.

Нагадаем, учора мітынг ля будынка абладміністрацыі ў Харкаве скончыўся яе штурмам.

На будынку на вуліцы Сумскай мітынгоўцы ўсталявалі расейскі сцяг. Удзельнікі штурму АДА выцягнулі з памяшкання некалькі актывістаў Майдана, якія барыкадаваліся ў будынку, і прывялі іх на сцэну, з якой перад гэтым выступалі прамоўцы перад удзельнікамі мітынгу ў падтрымку гарадской улады і «парадку ў краіне».

З прычыны штурму будынка АДА пацярпелі некалькі дзясяткаў чалавек. Пацярпелых актывістаў з будынка АДА выводзілі супрацоўнікі міліцыі. Найбольш пацярпелых забралі карэты хуткай дапамогі.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках