28 сакавiка 2024, Чацвер, 23:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Камандуючым ВМС Украіны прызначаны Сяргей Гайдук

5
Камандуючым ВМС Украіны прызначаны Сяргей Гайдук

Былым камандуючым, які перайшоў на бок сепаратыстаў, зоймецца пракуратура.

В.а. міністра абароны Украіны Ігар Цянюх прыняў пастанову адхіліць ад выканання абавязкаў контр-адмірала Дзяніса Беразоўскага, паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны Украіны.

«Праз няздольнасць арганізаваць кіраванне войскамі ў экстрэмальных умовах, пастановай в.а. міністра абароны Украіны контр-адмірал Беразоўскі Д.У. адхілены ад выканання абавязкаў камандуючага ВМС ВС Украіны», - паведамілі агенцтву «Інтэрфакс-Україна» ў прэс-службе ў нядзелю.

Згодна з інфармацыяй, для прававой ацэнкі дзеянняў Беразоўскага адпаведныя матэрыялы перададзеныя ў органы пракуратуры.

«В.а. камандуючага ВМС Украіны прызначаны контр-адмірал Сяргей Гайдук», - паведамілі ў Мінабароны.

Намеснік сакратара Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Вікторыя Сюмар заяўляе, што в.а. кіраўніка дзяржавы Аляксандр Турчынаў звольніў Дзяніса Беразоўскага з пасады камандуючага ВМС ВС Украіны. «У той жа час, в.а. міністра абароны Ігару Ценюху ў сувязі з гэтай справай абвешчана вымова», - паведаміла Сюмар на брыфінгу ў нядзелю ўвечары.

Генеральная пракуратура Украіны распачала крымінальную вытворчасць у дачыненні да адхіленага камандуючага паводле артыкула 111 КК «дзяржаўная здрада».

Раней у Інтэрнэце быў распаўсюджаны відэазапіс прысягі Дзяніса Беразоўскага на вернасць «народу Крыма».

Фота: Wikipedia

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках