Расейскі спецназ захапіў карвет «Ваўкавыск»
36- 22.03.2014, 17:15
- 30,926
Адзін з украінскіх караблёў у бухце Данузлаў у Крыме захоплены.
Пра гэта напісаў кіраўнік крымскага медыяцэнтру Міністэрства абароны Украіны Уладзіслаў Селязнёў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук».
«Крыніцы з Новаазёрнага паведамляюць, што ў выніку штурму на борце карвета «Ваўкавыск» знаходзіцца спецпадраздзяленне марской пяхоты РФ. Экіпажу карабля прапануюць спусціць сцяг ВМС Украіны і падняць Андрэеўскі сцяг», - паведаміў ён.
У пятніцу, 21 сакавіка, нягледзячы на тое, што частка ўкраінскіх караблёў у Крыме была захопленая, у Данузлаве не здаліся 5 караблёў ВМС Украіны: «Канстанцін Альшанскі», «Магілёў», «Чаркасы», «Чарнігаў», «Ваўкавыск». У сваю чаргу матросы карабля «Чаркасы» спрабавалі вызваліць выхад у адкрытае мора ад затопленых расейскіх караблёў.
Фота з архіву ru.alfa-kiev.org.ua