24 красавiка 2024, Серада, 16:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Матросы «Канстанціна Альшанскага» занялі абарону

17
Матросы «Канстанціна Альшанскага» занялі абарону

Бліжэйшым часам чакаецца штурм украінскага вялікага дэсантнага карабля «Канстанцін Альшанскі» ў бухце Данузлаў.

Пра гэта паведаміў матрос судна Сяргей Ядкоў, перадае 5 канал. З ягоных слоў, камандаванне дазволіла маракам выкарыстоўваць толькі дубінкі, карыстацца зброяй яны не могуць.

«Чакаем захопу спецназа, але мы не зможам супрацьстаяць. Каманда ёсць абараняць карабель. Прымяняць зброю нельга - толькі палкі ў рукапашным баі. Вы ж самі разумееце, супраць спецназа з дубінкамі - гэта не варыянт. У нас проста баявая трывога, каб на гатоўнасці мы былі. Бо і «Ваўкавыск» ужо захапілі, і «Херсон». Мы цяпер у возеры Данузлаў затрымаліся, каля Ачакава. Супрацьгазы выдалі. Мы таксама падрыхтаваліся, паставілі бочкі дымавыя. Калі будуць на нас штурмам ісці - будзем падрываць гэтыя бочкі. Нам казалі - 3 тыдні, можа, пратрымаемся. Але трэба, каб улады нешта рабілі, бо ўсе на нервах, ужо палова экіпажа пасыходзілі», - сказаў ён.

У пятніцу, 21 сакавіка, нягледзячы на тое, што частка ўкраінскіх караблёў у Крыме былі захопленыя, у Данузлаве не здаліся 5 караблёў ВМС Украіны: «Канстанцін Альшанскі», «Магілёў», «Чаркасы», «Чарнігаў», «Ваўкавыск». У сваю чаргу матросы карабля «Чаркасы» спрабавалі вызваліць выхад у адкрытае мора ад затопленых расейскіх караблёў.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках