2 траўня 2024, Чацвер, 9:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Каля межаў Украіны заўважаныя расейскія «Антэі»

10

Расея рэзка актывізавала палёты ваенна-транспартнай авіяцыі каля заходняй мяжы.

Пра гэта піша адэскі партал Думская.net.

Задзейнічана не менш за пяць дзесяткаў самалётаў.

Акрамя звычайных Іл-76, Ан-72, Ан-26, назіральнікі адзначаюць палёты каля ўкраінскіх межаў "ветэранаў" - гіганцкіх Ан-22 "Антэй", якія базуюцца ў Цверы (іх у Расеі сем штук).

У Растове-на-Доне спецыялісты зафіксавалі некалькі пасадак найстарэйшага транспартніка Расеі - Іл-18 з бартавым RA-75516 (першы палёт здзейсніў ў 1963). Гэты борт адносіцца да 8-й авіяцыйнай дывізіі асобага прызначэння (АДОН), якая выконвае "спецыяльныя заданні ўрада".

Дадамо, Расея актыўна выкарыстоўвае беспілотныя лятальныя апараты для вядзення паветранай выведкі і кантролю за становішчам у прымежных рэгіёнах. Пры гэтым колькасць правакацый з боку расейскіх вайскоўцаў паблізу мяжы расце.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках