2 траўня 2024, Чацвер, 9:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея перакінула на мяжу з Украінай новыя войскі

16
Расея перакінула на мяжу з Украінай новыя войскі

На ўсходняй мяжы Украіны за апошнія суткі працягваецца нарошчванне войскаў Расейскай Федэрацыі.

Пра гэта ў сваім акаўнце ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» напісаў кіраўнік Цэнтра ваенна-палітычных даследаванняў Дзмітрый Тымчук.

«Паводле аператыўных дадзеных суполкі «Інфармацыйны Супраціў», на працягу апошніх сутак працягвалася перакідванне расейскіх войскаў да мяжы РФ з Украінай», - адзначыў Тымчук.

Так, паводле яго інфармацыі, зафіксаваныя калоны тэхнікі ў Растоўскай вобласці РФ.

«У раёне горада Мілерава, пасёлка Тарасаўскі, горада Каменск-Шахцінскі - 150 БТР і 400 адз. аўтамабільнай тэхнікі. На чыгуначнай станцыі «Растоў-Таварны» - 8 РСЗА «Ураган», 12 транспартна-зараджальных машын РСЗА, 4 бронетранспарцёра БТР - 80 і каля дзесятка адзінак аўтамабільнай тэхнікі (уключаючы бензавозы)», - піша ён.

Акрамя таго, у Белгародскай вобласці РФ зафіксаваныя калоны тэхнікі, якая рухаецца ў бок дзяржаўнай мяжы з Украінай (у 30-40 км ад мяжы). У калонах налічваецца каля 30 адзінак аўтамабільнай тэхнікі і каля 10 адзінак гусенічнай інжынернай тэхнікі.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках