2 траўня 2024, Чацвер, 8:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Егіпце кандыдатаў на пасаду прэзідэнта будуць абследаваць псіхіятры

26
У Егіпце кандыдатаў на пасаду прэзідэнта будуць абследаваць псіхіятры

Усе кандыдаты на пасаду прэзідэнта Егіпта будуць праходзіць медыцынскую камісію, якая старанна праверыць стан іх здароўя.

Пра гэта паведамляе агенцтва Укрінформ са спасылкай на замежныя СМІ 28 сакавіка.

"Гэта робіцца для таго, каб пазбегнуць паўтарэння сумнага вопыту кіравання прэзідэнта Мухамеда Мурсі. Ён, як высветлілася пазней, у свой час перанёс складаную аперацыю на галаўным мозгу, пасля якой не меў права займаць такі адказны дзяржаўны пост і, тым больш, прымаць важныя палітычныя рашэнні", - паведаміў кіраўнік дэпартамента спецыялізаваных медыцынскіх саветаў пры міністэрстве аховы здароўя Егіпта Мухамед Усама аль-Хадзі.

Паведамляецца, што ў склад кансіліуму могуць увайсці да 40 лекараў, уключаючы псіхіятраў. Будуць запрошаныя і эксперты з-за мяжы. У выпадку выяўлення хранічных і інфекцыйных захворванняў у кандыдатаў, яны будуць жорстка адсейвацца, сказаў кіраўнік дэпартамента.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках