2 траўня 2024, Чацвер, 13:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крымскія героі Украіны: «Мы былі гатовыя паміраць»

5
Крымскія героі Украіны: «Мы былі гатовыя паміраць»

Роўна месяц таму Расея ўвяла свае войскі ў Крым.

За гэты час мы перажылі не адно ўзрушэнне: рэферэндум, аддзяленне паўвострава, захопы нашых караблёў. Але ўся гэтая сітуацыя нарадзіла шмат герояў. «Сегодня» вырашыла ўспомніць адважныя ўчынкі ўкраінскіх вайскоўцаў у Крыме, якія змагаліся за Радзіму ў той момант, калі дзяржава, па сутнасці, маўчала. Палкоўнік Юлій Мамчур, які пабываў у палоне ў расейскіх салдат, нашы каманды баявых караблёў і простыя ўкраінцы паказалі, што так проста іх не возьмеш.

Яны змагаліся і будуць змагацца. Бо сітуацыя застаецца напружанай. Расейскі флот сцягвае сілы не толькі ў Чорнае, але і ў Азоўскае мора. Павялічылася колькасць правакацый паблізу граніц з боку расейскіх частак. «Зафіксавана больш за 40 выпадкаў палётаў расейскіх беспілотнікаў паблізу ўкраінскіх межаў. На адміністрацыйнай мяжы з Крымам назіраем перагрупоўку падраздзяленняў расейскай бронетэхнікі, фіксуем узмацненне ваеннай моцы», - афіцыйна паведамляюць украінскія памежнікі.

Мамчур: «Мы гатовыя былі паміраць. І не раз»

Палкоўнік Юлій Мамчур, камандзір Бельбекскай авіябазы, які пабываў у палоне ў расейскіх салдат, учора ўжо чакаў свой полк на мяжы Крыма і Херсоншчыне. Без іх з'язджаць ён адмовіўся. Пра гэта «Сегодня» распавяла жонка Мамчура, Ларыса. Нагадаем, Юлій Мамчур стаў вядомы пасля таго, як будучы бяззбройным, узначаліў калону ўкраінскіх вайскоўцаў і накіраваўся ў сваю частку, нягледзячы на папераджальныя стрэлы расейскіх салдат. У руках у яго таварышаў па службе былі толькі сцягі, на шляху яны заспявалі ўкраінскі гімн, пасля чаго былі захопленыя.

Амаль 4 дні расейцы трымалі Мамчура ў палоне, пераконваючы перайсці на іх бок. Ён адмовіўся. «Днём у чацвер я размаўляла з ім па тэлефоне. Ён мне сказаў, што на мяжы чакае свой полк - хлопцаў, якія выязджаюць з Крыма. Мне да гэтага часу страшна ўспамінаць момант, калі яны ішлі насустрач узброеным салдатам, бо ніхто не ведаў, ці будуць яны страляць на паражэнне. Пакуль невядома, дзе муж працягне службу. Куды Радзіма загадае, туды і паедзе. Ужо да ўсяго спакойна ставімся. Мы за гэты час былі гатовыя паміраць, і не адзін раз», - заявіў ён.

Журналісты адшукалі і дачку Мамчура, Дар'ю: «Ведаю, што ён хацеў працягнуць службу ў Вінніцы. Я размаўляла з ім па тэлефоне ў сераду. У яго быў стомлены голас, ён сказаў , што з ім усё добра, і даведваўся, як справы ў мяне. Потым яго нехта паклікаў, і наша размова скончылася».

«Чаркасы»: без страху

Непадробным гераізмам запомніўся і экіпаж тральшчыка «Чаркасы» - маракі абаранялі свой карабель ад расейскіх войскаў у Крыме да апошняга, трое сутак манеўруючы па моры і паліваючы штурмуючых вадой з брандспойтаў. Старэйшы матрос Уладзіслаў Гядзюн сказаў, што ні ён, ні большасць таварышаў па службе героямі сябе не лічаць. «Героі - гэта нашы дзяды, якія перамаглі фашызм у Вялікай айчыннай. А мы выконвалі свой абавязак. Я заўсёды хацеў стаць афіцэрам. Тыя, хто перайшоў на бок Расеі, - яны і ў мірны час вялі сябе нядобра, а сітуацыя паказала, хто ёсць хто. А тыя, хто застаўся, даказалі, што яны афіцэры. Мала хто баяўся, наадварот, нават падбадзёрвалі адзін аднаго падчас штурму. Я ведаў, куды прыйшоў, і што можа адбыцца, таму быў гатовы», - сказаў ён. Да гэтага дадаў, што працягне ваенную службу.

Нахімаўцы: з'язджаюць, перабежчыкаў не судзяць

Курсантаў крымскай акадэміі ВМС імя Нахімава запомніла ўся краіна. Пасля таго як на тэрыторыі ВНУ быў узняты сцяг РФ, яны не пабаяліся і, выйшаўшы з будынка, гучна спелі гімн Украіны. «Учора ў нас у акадэміі былі зборы, нам сказалі, што 3 красавіка сюды прыедуць аўтобусы, і тыя з нас, хто не перайшоў на бок РФ, будуць пераведзеныя ў Адэскую акадэмію. Абяцаюць забраць і нашы сем'і, супрацоўнікаў акадэміі, ім павінны даць службовае жыллё. На бок РФ перайшло больш паловы курсантаў, больш за 50 чалавек засталіся верныя Украіне. Але тых, хто перайшоў - не асуджаем. У некаторых цяжарныя жонкі, іх можна зразумець», - сказаў адзін з курсантаў Аляксей, які збіраецца ў Адэсу. А сапраўдным героем хлопцы лічаць не сябе, а начальніка акадэміі - Пятра Ганчарэнку, які не перайшоў на бок РФ: «Мы ім ганарымся».

Грамадзянскія: насілі баршчы, шкарпэткі і лісты

Практычна з самага пачатку крымскага супрацьстаяння на паўвостраве вызначыліся і дзесяткі мясцовых жыхароў. Яны дома варылі ўкраінскім вайскоўцам баршчы, закуплялі хлеб, цыгарэты, кансервы, шкарпэткі, кашулі, пасцельную бялізну і прарываючыся праз расейскія блокпасты, узбіраліся на платы воінскіх частак, каб перадаць салдатам ежу і рэчы. Разам з прадуктамі перадавалі і сотні лістоў, якія вайскоўцам пісалі тыя ўкраінцы, у каго не было магчымасці перадаць што-небудзь іншае. У лістах часцяком проста дзякавалі, што хлопцы, як і належыць мужчынам, не здаюцца.

Фота: Reuters

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках