2 траўня 2024, Чацвер, 7:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Чалавек-павук» залез на 152-метровую вежу ў Парыжы (Відэа)

3

Знакаміты французскі скалалаз Ален Рабэр, вядомы таксама, як «Чалавек-павук», учора, 27 сакавіка, скарыў чарговы хмарачос.

У гэты раз ён забраўся на Ariane Tower - 152-метровую вежу на захадзе Парыжа. За ўзыходжаннем, якое здзяйснялася без страхоўкі, назіралі сотні чалавек, піша korrespondent.net.

У паслужным спісе скалалаза больш за 70 высотак па ўсім свеце. У тым ліку Эйфелева вежа, Эмпайр-Стэйт-білдынг на Манхэтэне, а таксама самы высокі будынак планеты Бурдж Халіфа ў Дубаі. Зрэшты, у свае 52 гады Рабэр не збіраецца спыняцца на дасягнутым.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках