2 траўня 2024, Чацвер, 7:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскія вайскоўцы ўмацоўваюцца на Перакопскім пярэсмыку

11

Вайскоўцы Узброеных Сіл Украіны нясуць службу на паўднёвых межах дзяржавы.

Механізаваныя, танкавыя, артылерыйскія часткі занялі рубяжы для выканання задач па прызначэнні.

Як паведамляе прэс-служба Мінабароны Украіны, вайскоўцаў актыўна падтрымлівае насельніцтва. Кожны дзень да ваеннаслужачых вязуць ежу, бялізну і прадметы асабістай гігіены, перадае ЛІГАБізнесІнформ.

Фота: mil.gov.ua

Раней паведамлялася, што Расея назапашвае войскі на пярэсмыку, які злучае Крым і Херсонскую вобласьць Украіны. У прыватнасці, у бок Перакопа сцягваюцца сістэмы залпавага агню.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках