2 траўня 2024, Чацвер, 3:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Макей ляціць у Маскву

11
Макей ляціць у Маскву

Чарговае пасяджэнне Савета міністраў замежных спраў СНД адбудзецца 4 красавіка ў Маскве.

Плануецца, што беларускую дэлегацыю ўзначаліць Міністр замежных спраў Уладзімір Макей, гаворыцца на сайце амбасады Беларусі ў Расеі.

Паведамляецца, што «на пасяджэнні будуць разгледжаныя каля 20 праектаў дакументаў, якія рэгламентуюць супрацоўніцтва краін Садружнасці ў розных сферах, у тым ліку ў гуманітарнай і ў сферы забеспячэння бяспекі».

Будзе таксама абмеркаваны ход рэалізацыі плана шматузроўневых кансультацый паміж МЗС у рамках Садружнасці Незалежных Дзяржаў на 2013 год, а таксама праект плана кансультацый на 2014 год.

На пасяджэнні СМЗС мяркуецца таксама разгледзець шэраг пытанняў прававога забеспячэння дзейнасці Садружнасці. Будуць вызначаныя дата і месца правядзення чарговага пасяджэння Савета.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках