2 траўня 2024, Чацвер, 9:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Віцебску з вакзала эвакуявалі 220 чалавек

7
У Віцебску з вакзала эвакуявалі 220 чалавек

«Ілжэмінёрам» апынуўся мясцовы жыхар у стане моцнага алкагольнага ап'янення.

Увечары 27 сакавіка ў дзяжурную частку УУС Віцебскага аблвыканкама паступіў ананімны званок аб замінаванні адміністрацыйнага будынка чыгуначнага вакзала станцыі Віцебск.

Пра гэта паведаміў БелТА начальнік аддзялення інфармацыі і грамадскіх сувязей УУС Віцебскага аблвыканкама Андрэй Семяніхін.

На працягу найкарацейшага часу з вакзала эвакуявалі каля 220 пасажыраў і прадстаўнікоў абслуговага персаналу. Сапёрна-піратэхнічная група в/ч 5524 ВВ МУС з выкарыстаннем службова-вышуковага сабакі і тэхнічных сродкаў правяла дбайнае абследаванне будынка вакзала і прылеглай тэрыторыі. Выбуховых прылад і выбухованебяспечных прадметаў не выяўлена. Затрымкі ў руху цягнікоў не было.

Ужо праз 15 хвілін пасля паступлення паведамлення супрацоўнікі праваахоўных органаў затрымалі падазраванага - жыхара Віцебска 1983 года нараджэння. Ён знаходзіўся па месцы жыхарства ў стане моцнага алкагольнага ап'янення.

Як паведаміла афіцыйны прадстаўнік упраўлення СК па Віцебскай вобласці Іна Гарбачова, па гэтым факце УСК узбудзіла крымінальную справу па арт.340 (заведама ілжывае паведамленне аб небяспецы) КК Беларусі. Санкцыя артыкула прадугледжвае пакаранне ў выглядзе абмежавання волі на тэрмін да 5 гадоў або пазбаўлення волі на тэрмін ад 3 да 7 гадоў. Акрамя таго, падазраванаму трэба будзе пакрыць шкоду, звязаную з неапраўданымі выдаткамі дзяржаўных органаў.

Фота: news.vitebsk.cc

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках