2 траўня 2024, Чацвер, 14:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Ляпісы» рыхтуюць удар па Маскве з Украіны

15

Беларускі гурт выступіць у васьмі гарадах Украіны, а затым накіруецца ў Маскву.

Інфармацыя аб канцэртах «Ляпіса Трубяцкога» апублікаваная на афіцыйным сайце гурта.

Тур па Украіне пачынаецца сёння ў Палтаве. Пасля гэтага музыкі адправяцца ва ўсходнюю Украіну, дзе працягваюцца беспарадкі, арганізаваныя правакатарамі і сепаратыстамі. Заўтра канцэрт беларускага калектыву адбудзецца ў Харкаве, а паслязаўтра - у Луганску. 1 красавіка «Ляпісы» выступяць у Данецку. Наступныя чатыры канцэрты адбудуцца ў абласных цэнтрах цэнтральнай і заходняй Украіны.

З Львова «Ляпісы» адправяцца ў Маскву. Выступленне беларускага калектыву ў сталіцы Расеі пройдзе 7 красавіка. «Ляпісы» наносяць удар па Маскве з сэрца Заходняй Украіны», жартуюць у сацыяльных сетках прыхільнікі гурта, якія, пры гэтым, не выключаюць, што ў кантэксце апошніх ініцыятыў расейскіх заканадаўцаў канцэрт у сталіцы можа і не адбыцца.

Нагадаем, 11 красавіка «Ляпіс Трубяцкі» выступіць у Варшаве.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках