2 траўня 2024, Чацвер, 3:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўропа пераходзіць на летні час

1
Еўропа пераходзіць на летні час

30 сакавіка ў тры гадзіны ночы Латвія, Літва, Польшча і Украіна перавядуць стрэлкі на гадзіну наперад.

На летні час пераходзяць практычна ўсе краіны кантынента, у тым ліку і суседзі Беларусі.

Нагадаем, у 2011 годзе Беларусь услед за Расеяй перастала пераводзіць стрэлкі гадзін і пачала жыць зімой на гадзіну наперад у параўнанні з астранамічным часам. З-за гэтага з лістапада па красавік узнікае гадзінная розніца паміж Менскам і Кіевам і Вільняй, і цэлых дзве гадзіны розніцы паміж Гродна і Беластокам.

З 30 сакавіка розніцы ў часе паміж Менскам і Вільняй і Кіевам не будзе, а паміж Менскам і Варшавай розніца ў часе знізіцца да стандартнай гадзіннай.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках