2 траўня 2024, Чацвер, 2:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея верне Украіне 350 адзінак ваеннага металалому

3
Расея верне Украіне 350 адзінак ваеннага металалому

Украіне вернуць частку састарэлага ўзбраення і ваенную тэхніку, якія знаходзяцца ў Крыме.

Кіеву будзе перададзена каля 350 адзінак тэхнікі. Пра гэта паведамляе РІА "Новости" са спасылкай на крыніцу ў Мінабароны РФ.

"Расея зацікаўленая ў вывазе на тэрыторыю Украіны ўкраінскай бранятанкавай тэхнікі, пакінутай у Крыме. У выніку інвентарызацыі ваеннай маёмасці Рэспублікі Крым расейскі бок рыхтуе да перадачы каля 350 адзінак бранятанкавай і аўтамабільнай ваеннай тэхнікі", - паведаміла крыніца.

Паводле яе слоў, гэта яшчэ савецкая тэхніка 70-х гадоў выпуску, якая не мае перспектыў прымянення ва Узброеных сілах РФ.

"Утылізацыя тэхнікі, а тым больш яе аднаўленне або мадэрнізацыя не маюць сэнсу з-за неэфектыўнасці і дарагоўлі", - паказаза крыніца.

Раней прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін аддаў загад міністру абароны Сяргею Шайгу прыступіць да перадачы Украіне ўзбраенняў і ваеннай тэхнікі, дыслакаваных у Крыме і тых, якія засталіся ў ваенных падраздзяленнях, што не перайшлі на бок расейскай арміі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках