2 траўня 2024, Чацвер, 9:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Казахстане разбілася расейская ракета

2
У Казахстане разбілася расейская ракета

Улады Казахстана заяўляюць пра падзенне на тэрыторыі краіны расейскай метэаралагічнай ракеты.

Абломкі ракеты ўпалі ў Заходне-Казахстанскай вобласці паблізу населенага пункта Шунгай раніцай у чацвер. Сёння міністэрства абароны Казахстана заявіла, што звестак пра ахвяры або пра ўрон няма.

Улады Казахстана таксама сцвярджаюць, што пры падзенні ракеты не быў нанесены ўрон навакольнаму асяроддзю. Пасля агляду месца падзення было заяўлена, што ракета з'яўляецца метэаралагічнай, перадае «Радио Азаттык».

Ракета МН-300 была запушчаная з палігона Капусцін Яр на поўдні Астраханскай вобласці.

Паводле інфармацыі Мінабароны Казахстана, у ходзе выпрабавання адбылася адмова рухальнай устаноўкі і ракета не даляцела да тэрыторыі палігона. Міністэрства прыпыніла правядзенне выпрабаванняў на тэрыторыі рэспублікі з выкарыстаннем баявых палёў, перададзеных у арэнду Расеі, да высвятлення прычын здарэння.

Мясцовыя жыхары, якія з раніцы агледзелі месца падзення ракеты, кажуць, што яна не была занадта вялікай.

- Яна напалову ўвайшла ў зямлю, а іншая палова паляцела. Абломкі былі вакол раскіданыя ў радыусе 50-100 метраў. Там жа пралілося нешта чорнае, напэўна салярка. Пакуль так і ляжыць. Ад Расеі ніхто, падобна, не прыходзіў, - кажа жыхарка аула Шунгай па імі Калампыр.

Да гэтага самым буйным выпадкам крушэння расейскай ракеты на тэрыторыі Казахстана было падзенне «Пратон-М» летам мінулага года пры запуску з касмадрома Байканур. 2 ліпеня 2013 года ракета-носьбіт выбухнула адразу ж пасля старту з трыма расейскімі спадарожнікамі на борце, у выніку аварыі, як паведамлялася, пралілося некалькі сотняў тон атрутнага паліва гептыл.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках