2 траўня 2024, Чацвер, 5:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Суд адхіліў усе скаргі Аўтуховіча

5
Суд адхіліў усе скаргі Аўтуховіча

Палітвязню Мікалаю Аўтуховічу адмоўлена ў задавальненні скаргі, у якой ён аспрэчваў накладзеныя на яго ў турме адміністрацыйныя спагнанні.

Пра гэта паведаміў БелаПАН праваабаронца Алег Волчак.

Суд прайшоў на тэрыторыі гарадзенскай турмы №1, дзе адбывае пакаранне прадпрымальнік, працэс вяла суддзя Жана Казакевіч.

Воўчак таксама паведаміў, што Аўтуховіч абскардзіў і пастанову аб прымяненні ў дачыненні да яго пасля выхаду з турмы прэвентыўнага нагляду. Аднак і гэтая скарга не задаволеная.

Нагадаем, Аўтуховіч павінен выйсці на свабоду 8 красавіка. Пасля гэтага на працягу аднаго года і чатырох месяцаў ён павінен будзе знаходзіцца пад прэвентыўным наглядам - такая пастанова была прынятая судом 18 сакавіка.

Мікалай Аўтуховіч быў арыштаваны 8 лютага 2009 года. У траўні 2010-га за перавозку і захоўванне пяці патронаў да паляўнічай вінтоўкі Вярхоўны суд прызнаў яго вінаватым паводле часткі 3 артыкула 295 Крымінальнага кодэкса (незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў) і прыгаварыў да пяці гадоў і двух месяцаў пазбаўлення волі ва ўмовах строгага рэжыму. У студзені 2012 года суд зрабіў больш жорсткімі Аўтуховічу ўмовы адбыцця пакарання, прызнаўшы яго «злосным парушальнікам рэжыму», пасля чаго асуджанага перавялі з калоніі №5 у Івацэвічах (Берасцейская вобласць) у гарадзенскую турму.

Гэта ўжо другая судзімасць Аўтуховіча. Першы раз ён быў арыштаваны ў кастрычніку 2005 года паводле абвінавачвання ў няплаце падаткаў і асуджаны на тры з паловай гады пазбаўлення волі.

У абодвух выпадках праваабаронцы прызнавалі Аўтуховіча палітвязням, асуджаным за актыўную грамадскую дзейнасць і барацьбу з карупцыяй.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках