2 траўня 2024, Чацвер, 3:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь адмовілася абвясціць у вышук бліжэйшых памагатых Януковіча

25

Менск паводле прыкладу Расеі адмаўляецца аб'яўляць у вышук як Віктара Януковіча, так і яго найбліжэйшае атачэнне.

Адпаведны дакумент на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» размясціў журналіст Мустафа Найем.

Як вынікае з афіцыйнага паведамлення МУС Украіны, гаворка ідзе пра былога віцэ-прэм'ера Украіны Андрэя Клюева і экс-міністра ўнутраных спраў Віталя Захарчанкі.

Акрамя таго, Расея адмаўляецца аб'яўляць ў вышук экс-намесніка кіраўніка МУС Віктара Ратушняка і былога камандуючага Унутранымі войскамі Станіслава Шуляка.

У паведамленні МУС гаворыцца, што Украінай у МУС Расеі былі накіраваны матэрыялы пра абвяшчэнне ў міждзяржаўны вышук вышэйзгаданых асоб. Аднак, нягледзячы на гэта, гэтыя асобы не абвешчаныя ў вышук краін-удзельніц СНД, у тым ліку і Беларусі.

«Дарэчы, гэта да пытання пра раўнапраўе ў палітычных аб'яднаннях з удзелам РФ - адна краіна фактычна заблакавала вышук злачынцаў на тэрыторыі ўсёй садружнасці», - напісаў Мустафа Найем.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках