2 траўня 2024, Чацвер, 12:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэпутаты Дзярждумы прапанавалі адзначаць узяцце Парыжа

40
Дэпутаты Дзярждумы прапанавалі адзначаць узяцце Парыжа

Прыхільнікі Пуціна ў расейскім парламенце выступілі з новай ініцыятывай.

Пра гэта паведамляе французскае выданне Le Figaro. На думку журналіста газеты, мэта гэтай, відавочна, непаліткарэктнае ініцыятывы - узмацніць у грамадзян краіны і без таго надмерныя «патрыятычныя пачуцці».

Дэпутаты Дзярждумы - «ультранацыяналіст» Міхаіл Дзегцяроў і адзінарос Андрэй Красаў - прапанавалі зрабіць 31 сакавіка новым днём вайсковай славы і адзначаць у гэты дзень узяцце Парыжа войскамі цара Аляксандра I у 1814 годзе. Яны мяркуюць, што ініцыятыва дапаможа ў барацьбе з «частымі спробамі фальсіфікацыі гістарычных фактаў і падзей, звязаных з уварваннем замежных войскаў на чале з Напалеонам Банапартам у Расейскую імперыю».

«Расейскія палітыкі, спаборнічаючы адзін з адным у руплівасці, спрабуюць ажывіць патрыятычныя пачуцці грамадзян, але іх прапановы не занадта часта прыносяць вынік», - адзначае аўтар артыкула.

Напісаць каментар 40

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках