2 траўня 2024, Чацвер, 8:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Слонімскі вінзавод хоча адмыцца ад «чарніла» за 6 мільёнаў

17
Слонімскі вінзавод хоча адмыцца ад «чарніла» за 6 мільёнаў

Такую суму гатовыя выкласці на заводзе за тое, каб ён не асацыяваўся з танным пладова-ягадным «віном».

«Слонімскі вінзавод» - адно з нешматлікіх дзяржаўных прадпрыемстваў, якое важыцца на тое, каб выбудоўваць маркетынгавую стратэгію і ісці на кантакт з пакупніком. Не так даўно на заводзе правялі конкурс этыкетак для вінаградных вінаў, потым захацелі вырабляць элітны самагон... Гэтым разам кіраўнікі наважылі пайсці яшчэ далей і адмовіцца ад захаванай з савецкіх часоў назвы завода. У конкурсе могуць паўдзельнічаць усе ахвотныя, а пераможца атрымае 6 мільёнаў рублёў, распавялі Onliner.by ў аддзеле маркетынгу і збыту.

«Наша назва - «Слонімскі вінзавод» - асацыюецца зазвычай з пладовым віном. Але акрамя гэтага прадукту мы вырабляем вельмі добрыя каньякі, вінаградныя віны. Той жа элітны самагон вось-вось запусцім. Таму мы і хочам, каб усе нашы прадукты не асацыяваліся з пладовымі вінамі, якія ў народзе называюць «чарнілам». Хочам адысці ад гэтага», - распавёў начальнік аддзела маркетынгу «Слонімскага вінзавода» Васіль Кавалёў.

«Мы думаем пра будучыню. Цяпер актыўна працуем з Прыбалтыкай. Там беларускія дзяржаўныя прадпрыемствы карыстаюцца нават большым аўтарытэтам, чым мясцовыя прыватныя. Сваю якасць мы там зарэкамендавалі», - запэўніў прадстаўнік завода.

Са слоў Васіля Кавалёва, сума прыза за найлепшую назву - 6 мільёнаў - для дзяржпрадпрыемства невялікая. Паслугі прафесійнага агенцтва абышліся б значна даражэй.

Дарэчы, мінулы конкурс з віннымі этыкеткамі так нічым і не скончыўся. Годных твораў для алігатэ, шарданэ, савіньёна і муската слонімскага вырабу ніхто не прапанаваў.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках