2 траўня 2024, Чацвер, 5:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС Украіны: Расея запалохвала чальцоў ААН перад галасаваннем

7
МЗС Украіны: Расея запалохвала чальцоў ААН перад галасаваннем

Масква чыніла жорсткі ціск на цэлы шэраг краін перад галасаваннем за «ўкраінскую» рэзалюцыю.

Пра гэта на брыфінгу заявіў дырэктар Дэпартамэнта інфармацыйнай палітыкі МЗС Украіны Яўген Перабейніс, паведамляе УНІАН.

«У нас ёсць усе падставы казаць пра ціск з боку Расеі і досыць жорсткі ціск на шэраг краін, у тым ліку і на тыя, якія прагаласавалі супраць рэзалюцыі, але не толькі, - сказаў ён. - А тое, што шмат якія краіны не паддаліся на такі ціск і не галасавалі супраць рэзалюцыі, гэта яшчэ раз пацвярджае той бясспрэчны факт, што Расея цяпер знаходзіцца ў міжнароднай ізаляцыі».

Як вядома, 27 сакавіка Генасамблея ААН прыняла рэзалюцыю, якая не прызнае рэферэндум у Крыме аб аддзяленні ад Украіны і далейшую анэксію паўвыспы Расіяй. «За» рэзалюцыю прагаласавалі 100 чальцоў Генасамблеі, устрымаліся - 58, а 11, у тым ліку і Беларусь, прагаласавалі «супраць».

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках