2 траўня 2024, Чацвер, 6:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Невядомыя падпалілі вайсковы камісарыят у Менску

22

У вайсковым камісарыяце Менскага раёна на вуліцы Кальцова некалькі дзён таму адбыўся пажар.

Пра гэта рэдакцыі Onliner.by паведаміў чытач.

«У Зялёным Лузе ў будынку вайсковага камісарыяту разбілі шыбу і ці падпалілі, ці шпурнулі кактэйль Молатава ў кабінет № 19 - дзе зазвычай справы навабранцаў захоўваюцца, - распавёў ён. - Згарэлі два кабінеты».

Са слоў чытача, які прыбыў у камісарыят паводле позвы, сёння з абгарэлых кабінетаў выносілі пашкоджаную агнём мэблю, супрацоўнікі міліцыі правяралі навабранцаў на дачыненне да пажару.

У самым камісарыяце ўстрымаліся ад камэнтароў з нагоды здарэння, разам з тым работнікі ўстановы не адмаўлялі факт пажару. Пэўна толькі вядома, што ў выніку здарэння ніхто не пацярпеў.

Фота: Аркадзь Собалеў, Onliner.by
Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках