2 траўня 2024, Чацвер, 7:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэсант са Львова высадзіўся ў Данецку заўзець за «Данбас»

9

У Данецкім аэрапорце прызямліўся дэсант са Львова.

150 студэнтаў прыляцелі падтрымаць хакейны клуб «Данбас» у матчы з пражскім «Львом». Столькі ж маладых данчукоў адправіліся на экскурсію ў Львоў, паведамляе 62.ua.

Абмен студэнцкімі дэлегацыямі павінен бліжэй пазнаёміць жыхароў двух крайніх рэгіёнаў Украіны і праходзіць пад лозунгам «Схiд i Захiд разам». У аэрапорце мэр Данецка Аляксандр Лук'янчанка сустракаў свайго калегу Андрэя Садовага традыцыйным караваем. А ўсім львоўскім студэнтам клуб падарыў шалікі са сваёй сімволікай. Перад матчам госці пабываюць на стадыёне «Данбас Арэна», арт-галерэі «Арт Данбас» і кандытарскай фабрыцы.

Фота: censor.net.ua
Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках