2 траўня 2024, Чацвер, 5:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тэмавік для СМІ Расеі: заданні на пачатак красавіка

9
Тэмавік для СМІ Расеі: заданні на пачатак красавіка

Прапаганда адпачынку ў Крыме - "блізка і ў сваіх", Расея - сярод лідэраў сусветнага спорту, адраджэнне ГТО, Далёкі Усход - у надзейных руках Пуціна.

У распараджэнні ЛІГАБізнесІнформ апынуўся тэмавік, рассыланы пуцінскай адміністрацыяй у шэраг СМІ Расеі. Інфармацыяй падзяліліся расейскія журналісты.

Асноўныя наказы на 28 сакавіка - 6 красавіка: варта тлумачыць, што за 23 гады знаходжання ў складзе незалежнай Украіны Крым з віны кіеўскіх улад збольшага здэградаваў, мэта - прывесці паўвыспу да агульнарасейскіх стандартаў якасці жыцця, але разгрэбці аўгіевы стайні у адзін момант не выпадзе; просьба актыўна далучыцца да работу для прапаганды летняга адпачынку ў Крыме - "блізка, бяспечна, у сваіх"; ва Украіне ультраправыя арганізацыі парадаксальным чынам здолелі прыйсці да ўлады яшчэ пры жыцці апошніх ветэранаў ВАВ; акцэнтаваць увагу, што на ключавых пасадах у Кіеве - нацысты, МУС спаралізаваны страхам, крымінал шалее ад беспакаранасці; Расея вяртаецца ў лік сусветных лідэраў спорту, галоўнае - замацаваць поспех, чаму дапаможа адраджэнне савецкага комплексу ГТО; Далёкі Усход застаецца ў фокусе ўвагі асабіста прэзідэнта.

Фота: EPA

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках