2 траўня 2024, Чацвер, 10:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сябра руху «За свабоду» пабыў дэпутатам толькі 5 дзён

16
Сябра руху «За свабоду» пабыў дэпутатам толькі 5 дзён

28 сакавіка сябра руху «За Свабоду» Аляксандр Шчамлёў убачыў новы пратакол выбарчай камісіі.

Паводле прадстаўленых у ім лічбаў, ён прайграў «выбары» - у яго на адзін голас менш, чым у ягонай спаборніцы, завуча сярэдняй школы Амбрасовічаў (Віцебская вобласць).

Паводле ж пратаколу, складзенага ўвечары 23 сакавіка, ён набраў на 14 галасоў больш і перамог, перадае «Радыё Свабода».

Аляксандр Шчамлёў кажа, што хацеў сфатаграфаваць той першы пратакол, але камісія яму забараніла. Аднак лічбы ён запомніў. Гэта не складана - акруга маленькая:

«Усе памятаю. Атрымалі бюлетэні 47 чалавек, 18 прагаласавалі датэрмінова і 29 - у дзень «выбараў». З 18 «датэрміновых» галасоў у мяне 10, а ў яе - восем. Ніхто на даму не галасаваў. Паводле агульных падлікаў 23 сакавіка, 4 чалавекі прагаласавалі супраць усіх, 27 - за мяне, 13 - за маю спаборніцу, несапраўдных бюлетэняў было тры.

Тое, што ўбачыў у новым пратаколе, мяне ўразіла! Выбарцаў, якія атрымалі бюлетэні, было ўжо не 47, а 49. З іх за мяне прагаласавалі, высветлілася, толькі 12 чалавек, за завуча - 13 чалавек. Ужо 5 чалавек, напісана, прагаласавала супраць усіх. А несапраўднымі прызнана ажно 19 бюлетэняў», - кажа актывіст.

Са слоў Аляксандра Шчамлёва, падлікі ў дзень «выбараў» былі дакладныя - ды як там можна было памыліцца, калі выбаршчыкаў паўсотні. Але потым, казалі ў вёсцы, членаў камісіі выклікалі да раённага начальства, і вось цяпер, праз 5 дзён пасля «выбараў», камісія склала іншы пратакол.

«Асобная размова пра тое, які ўзровень даверу ў людзей да дэпутата, калі за яе з пяці або шасці дзесяткаў мясцовых прагаласавалі толькі 13 чалавек! Але вельмі шмат пытанняў да падліку і змены звестак у пратаколе. Пакуль яшчэ не вырашыў, так як вельмі ўражаны тым, што адбылося, але, хутчэй за ўсё, буду скардзіцца на дзеянні камісіі», - кажа Аляксандр Шчамлёў.

Фота: pyx.by

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках