19 траўня 2024, Нядзеля, 22:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Гравітацыя» атрымала сем «Оскараў»

8

Скончылася 86 цэрымонія ўзнагароджання кінапрэміі «Оскар».

Фільм «Гравітацыя» сабраў 7 узнагарод.

Reuters прыводзіць спіс пераможцаў:

Лепшы фільм - 12 гадоў рабства (прадзюсеры: Брэд Піт, Дэдэ Гарднер, Джэрэмі Клейнер, Стыў МакКуін і Энтані Катагас).

Лепшая рэжысёрская работа - Альфонса Куарон - «Гравітацыя».

Лепшая мужчынская роля - Мэцью Маконэхі - «Даласкі клуб пакупнікоў» (за ролю Рона Вудруфа).

Лепшая жаночая роля - Кейт Бланшэт - «Язмін» (за ролю Жанет «Язмін» Фрэнсіс).

Лепшая мужчынская роля другога плана - Джарэд Лета - «Даласкі клуб пакупнікоў» (за ролю Рэйана).

Лепшая жаночая роля другога плана - Люпита Ніонга - «12 гадоў рабства» (за ролю Пэтсі).

Лепшы арыгінальны сцэнар - Спайк Джонз - «Яна».

Лепшы адаптаваны сцэнар - Джон Рыдлі - «12 гадоў рабства».

Лепшы анімацыйны поўнаметражны фільм - Халоднае сэрца (Крыс Бак, Джэніфер Лі і Пітэр Дэль Веча).

Лепшы фільм на замежнай мове - Вялікая прыгажосць / La grande bellezza (Італія), рэж. Паала Сарэнціна.

Лепшая музыка да фільма - Стывен Прайс - «Гравітацыя».

Лепшая песня да фільма - Let It Go - «Халоднае сэрца» - музыка і словы: Крыстэн Андэрсан-Лопес і Роберт Лопез.

Лепшы мантаж - Альфонса Куарон і Марк Сэнгер - «Гравітацыя».

Лепшая аператарская праца - Эмануэль Любецкі - «Гравітацыя».

Лепшая праца мастака-пастаноўшчыка - Кэтрын Марцін (пастаноўшчык), Беверлі Дан (дэкаратар) - «Вялікі Гэтсбі».

Лепшы дызайн касцюмаў - Кэтрын Марцін - «Вялікі Гэтсбі».

Лепшы гук - Скіп Ліўсі, Ніў Адыры, Крыстафер Бэнстыд і Крыс Манро - «Гравітацыя».

Лепшы гукавы мантаж - Глен Фрымантл - «Гравітацыя».

Лепшыя візуальныя эфекты - Цім Уэбер, Крыс Лоўрэнс, Дэйв Шырко і Ніл Карбоўлд - «Гравітацыя».

Лепшы грым і прычоскі - Адруіта Лі і Робін Мэцьюз - «Даласкі клуб пакупнікоў».

Лепшы дакументальны поўнаметражны фільм - У дваццаці футах ад таго, каб стаць зоркай / 20 Feet from Stardom (Морган Нэвіл, Джыл Фрызэн і Кэйтрын Роджэрс).

Лепшы дакументальны кароткаметражны фільм - Лэдзі ў нумары 6 / The Lady in Number 6: Music Saved My Life (Малькольм Кларк і Нікалас Рыд).

Лепшы гульнявы кароткаметражны фільм - Гелій / Helium (Андэрс Вальтэр і Кім Магнусан).

Лепшы анімацыйны кароткаметражны фільм - Спадар Ілюмінатар / Mr Hublot (Ларан Уіц і Аляксандр Эспігарэс).

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках