28 сакавiка 2024, Чацвер, 14:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейская армія праводзіць вучэнні на мяжы з Польшчай і Літвой

72
Расейская армія праводзіць вучэнні на мяжы з Польшчай і Літвой

Варшава і Вільнюс заклікалі кіраўніцтва НАТА да тэрміновай рэакцыі на маштабныя вучэнні пад Калінінградам.

У іх бяруць удзел берагавыя войскі Балтыйскага флоту. Вучэнні, паводле інфармацыі расейскіх СМІ, пачаліся ў рамках раптоўнай праверкі, абвешчанай раней Уладзімірам Пуціным. У іх бяруць удзел больш за 3,5 тысячы вайскоўцаў мотастралковых злучэнняў і гвардзейскай брыгады марской пяхоты.

Прадстаўнікі Літвы і Польшчы заявілі пра тое, што вучэнні на фоне ўварвання расейскіх войскаў ва Украіну нясуць прамую пагрозу трэцім краінам.

Даля Грыбаўскайтэ пасля пасяджэння з кіраўнікамі міністэрстваў і парламенцкіх камітэтаў, якія адказваюць за абарону і нацыянальную бяспеку, а таксама з літоўскімі сілавікамі, адзначыла, што Літва ў цяперашні час у бяспецы, а яе армія ўважліва сочыць за дзеяннямі расейскіх вайскоўцаў у Калінінградзе. Ваенныя вучэнні яна назвала «дэманстрацыяй запалохвання». Як паведамляе інфармацыйнае агенцтва «Рэгнум», менавіта гэтыя вучэнні, па словах прэзідэнта, заахвоцілі Літву і Польшчу звярнуцца да НАТА з нагоды прымянення 4 артыкула, які прадугледжвае кансультацыі, калі хаця б адна краіна альянсу адчувае пагрозу для сваёй бяспекі.

У сваю чаргу, у інтэрв'ю тэлеканалу TVN24 польскі генерал Марэк Дукачэўскі падкрэсліў, што вучэнні ў Калінінградскай вобласці праводзяцца ў парушэнне міжнародных нормаў. У прыватнасці, паводле яго слоў, на іх не былі запрошаныя міжнародныя назіральнікі. Таксама Расея не папярэдзіла загадзя аб вучэннях суседнія краіны. Генерал заклікаў кіраўніцтва НАТА да тэрміновай рэакцыі на сітуацыю, якая склалася каля межаў ЕЗ, назваўшы яе прамой пагрозай бяспецы Літвы і Польшчы.

Напісаць каментар 72

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках