Затрыманы самаабвешчаны «губернатар» Данбаса?
39- 6.03.2014, 9:29
- 52,621
Лідар данецкіх сепаратыстаў Павел Губараў затрыманы.
Пра гэта паведамляе крыніца мясцовага выдання «Новости Донбасса» у праваахоўных органах. Уначы міліцыя затрымала 70 сепаратыстаў у Данецку, якія знаходзіліся ў яе памяшканні абласной адміністрацыі. Яны праніклі туды яшчэ ўчора ўвечары. Будынкі адміністрацыі і Дзяржаўнага казначэйства вызваленыя ад сепаратыстаў, над імі ўзнятыя дзяржаўныя сцягі Украіны.
Праваахоўныя органы ўмацоўваюць будынак абласной адміністрацыі спецтэхнікай, камунальныя службы прыбіраюць тэрыторыю.
Нагадаем, 5 сакавіка па прызыву Паўла Губарава яго прыхільнікі зноў занялі будынак Данецкай аблрады.