Еўрадэпутат Мігальскі: Адмена ЧС па хакеі ў Менску - сігнал Пуціну і Лукашэнку
75- 6.03.2014, 18:16
- 164,934
Алімпіяда ў Сочы ўжо паказала, што такое спорт у руках дыктатараў.
Дэпутат Еўрапарламента ад Польшчы, член фракцыі кансерватараў і рэфарматараў Марэк Мігальскі з 2011 года прадпрымае намаганні па пазбаўленні рэжыму Лукашэнкі магчымасці правядзення Чэмпіянату свету па хакеі.
Зараз, калі Украіна стаіць на парозе вайны, а ў Крым уведзеныя расейскія войскі, неабходна яшчэ раз разгледзець пытанне адмены ЧС па хакеі ў Менску.
У сваёй заяве (пераклад - charter97.org) Марэк Мігальскі рашуча патрабуе адмяніць міжнародныя спаборніцтвы ў Беларусі:
«Сёння, калі Украіна стаіць на парозе вайны, а Уладзімір Пуцін пасылае войскі ў Крым, неабходна яшчэ раз разгледзець пытанне адмены Чэмпіянату свету па хакеі, які павінен прайсці ў траўні гэтага года ў Менску.
Аляксандр Лукашэнка, званы апошнім дыктатарам Еўропы, ужо пацвердзіў, што будзе ў цесным кантакце з Уладзімірам Пуціным у справе крызісу ва Украіне. Адмена чэмпіянату будзе знакам салідарнасці з народамі Беларусі і Украіны, а таксама ясным сігналам для Уладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі, якія гатовыя зрабіць усё для ўтрымання сваіх рэжымаў і маюць намер знішчыць свабоду ў суседняй Украіне».