4 траўня 2024, Субота, 6:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Акупанты і «Беркут» на выездзе з Крыма рабуюць людзей

11
Акупанты і «Беркут» на выездзе з Крыма рабуюць людзей

Памежнікі-самазванцы, якія кантралююць выезды з аўтаномнай рэспублікі Крым на мацерыковую Украіну, рабуюць людзей.

Напярэдадні ўзброеныя людзі адабралі ва ўкраінскага афіцэра дакументы вайскоўцаў, якія збіраліся перайсці служыць на мацярык. Акрамя таго, адабралі атэстаты і мапы. Дакументы забралі без тлумачэння, паведамляе ТСН.

Таксама без лішніх слоў адабралі сто тысяч грыўняў у прадстаўніка фармацэўтычнай фірмы, які перавозіў грошы кампаніі - наяўныя прыйшлося везці, так як сістэма банкаўскіх пераводаў на паўвостраве не працуе.

Расейскія вайскоўцы і пастаўленыя па-за законам "беркутаўцы" адабралі грошы, а наўзамен выдалі распіску на шматку паперы. "Я кажу - вы можаце пагаварыць з маім кіраўніцтвам - не, ні з кім мы размаўляць не будзем, нічога не хвалюе, грошы забіраем, цябе нах*р, едзь куды хочаш. Кажу - пачакайце, мне маё кіраўніцтва не дазваляе, яно не можа зразумець, чаму вы забіраеце, калі ёсць усе накладныя, я паказваю накладныя, пячаткі, усё ёсць", - распавёў мужчына, у якога адабралі грошы.

Нагадаем, 16 сакавіка ў Крыме прайшоў неканстытуцыйны "рэферэндум". За далучэнне да Расеі на ім прагаласавалі 96,77%. Працэс волевыяўлення крымчан суправаджаўся парушэннямі.

Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін увечары 17 сакавіка падпісаў указ "Аб прызнанні Рэспублікі Крым" суверэннай і незалежнай дзяржавай.

Фота: Reuters

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках