4 траўня 2024, Субота, 5:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рада ўхваліла допуск замежных войскаў на тэрыторыю Украіны

5
Рада ўхваліла допуск замежных войскаў на тэрыторыю Украіны

Дэпутаты вырашылі, што замежныя войскі могуць праводзіць вучэнні ва Украіне.

Адпаведнае рашэнне падтрымалі 235 парламентароў.

Народныя дэпутаты большасцю галасоў падтрымалі праект закона аб адабрэнні рашэння прэзідэнта Украіны аб допуску падраздзяленняў узброеных сіл іншых дзяржаў на тэрыторыю Украіны ў 2014 годзе для ўдзелу ў шматнацыянальных вучэннях, піша korrespondent.net.

Адпаведнае рашэнне падтрымалі 235 парламентароў пры неабходным мінімуме ў 226 галасоў.

«Праект Закона распрацаваны Міністэрствам абароны Украіны з мэтай урэгулявання пытання аб допуску падраздзяленняў узброеных сіл іншых дзяржаў на тэрыторыю Украіны ў 2014 годзе для ўдзелу ў шматнацыянальных ваенных вучэннях, вызначэння іх агульнай колькасці, тыпаў і колькасці ўзбраенняў, ваеннай тэхнікі, тэрмінаў знаходжання і месцаў дыслакацыі на перыяд правядзення вучэнняў», - гаворыцца ў тлумачальнай запісцы да законапраекта.

Раней паведамлялася, што Украіна разглядае пытанне аб змене пазаблокавага статусу, заявіў в.а. прэзідэнта Украіны, старшыня Вярхоўнай Рады Аляксандр Турчынаў. А дзяржсакратар ЗША Джон Кэры заявіў, што арганізацыя Паўночнаатлантычнай дамовы гатовая прыняць у свой склад любую еўрапейскую краіну.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках