3 траўня 2024, Пятніца, 21:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскаму ваеннаму хору забаранілі выступаць у Польшчы з савецкай сімволікай

4
Расейскаму ваеннаму хору забаранілі выступаць у Польшчы з савецкай сімволікай

Улады Кракава дамагаюцца адмены канцэрту хору Пуставалава.

Дэпутаты Малапольскага сходу (сейміка) выступілі супраць выступлення хору былой савецкай арміі Аляксандра Пуставалава, якое павінна адбыцца ў нядзелю ў Кракаўскай філармоніі. Калі канцэрт не будзе адменены, то як мінімум павінен прайсці без выкарыстання савецкай сімволікі. Дэпутаты сейміка заявілі, што гэта не пратэст супраць расейскай культуры, а жэст супраць акупацыі Крыма Расеяй. Арганізатары мерапрыемства запэўніваюць, што калектыў выступіць у сцэнічных касцюмах без правакацыйных эмблем, перадае PAP (пераклад - charter97.org).

Так ужо было ў Познані. Выступленне хору адбылося, але ўсе савецкія элементы з касцюмаў былі знятыя.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках