4 траўня 2024, Субота, 5:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ABC: Малайзійскі «Боінг» збілі, каб прадухіліць тэракт

14
ABC: Малайзійскі «Боінг» збілі, каб прадухіліць тэракт

Крыніцы ў сілавых ведамствах лічаць, што малайзійскі авіялайнер быў збіты, каб прадухіліць новае «11 верасня».

Пра гэта піша выданне ABC у артыкуле, падрыхтаваным рэдакцыяй. Выданне спасылаецца на вядомую іспанскую журналістку Пілар Сярнуда, адзначае Inopressa.ru.

«У колах, якія маюць дачыненне да абароны і тэхналогій, становіцца ўсё папулярней гіпотэза, што борт MH 370 быў збіты ўзброенымі сіламі якой-небудзь дзяржавы, каб прадухіліць яго патэнцыйнае выкарыстанне для тэракту», - гаворыцца ў артыкуле.

Неназваныя «інфармаваныя крыніцы», з якімі пагутарыла Сярнуда, тлумачаць: усё больш пераканаўчай здаецца версія, што лайнер быў захоплены тэрарыстамі, якія мелі намер тараніць ім нейкі вельмі важны аб'ект. «Падобная версія выказвалася пасля тэрактаў 2001 года ў ЗША пра лайнер, які зваліўся ў Пенсільваніі», - піша газета.

Іншая крыніца пацвердзіла, што гіпотэза разглядаецца, але перасцярог: ні адно міністэрства абароны не прызнаецца ў датычнасці да такой аперацыі.

Нагадаем, сувязь з самалётам, якi накiроўваўся з Куала-Лумпура ў Пекін, перапынілася прыкладна праз дзве гадзіны пасля вылету са сталіцы Малайзіі, у 23:40 па Менску 8 сакавіка. Лайнер у гэты момант знаходзіўся над Паўднёва-Кітайскім морам на адлегласці ў 120 марскіх міль ад горада Кота-Бару. Паводле папярэдніх дадзеных, на борце самалёта знаходзіліся 154 грамадзяніна Кітая, 38 - Малайзіі, 5 - Індыі, 7 - Інданэзіі, 7 - Аўстраліі, 4 - ЗША, 3 - Францыі, па 2 - Новай Зеландыі, Канады і Украіны, па адным - Расеі і Нідэрландаў.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках