4 траўня 2024, Субота, 3:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхары Данецка скардзяцца на бясчынствы «турыстаў Пуціна»

9
Жыхары Данецка скардзяцца на бясчынствы «турыстаў Пуціна»

У гарадскі савет Данецка штотыдзень паступае каля 60 скаргаў на беспарадкі ў горадзе, якія ўчыняюць удзельнікі прарасейскіх мітынгаў.

Пра гэта сёння на прэс-канферэнцыі распавёў Данецкі гарадскі галава Аляксандр Лук'янчанка, пішуць «Новости Донбасса».

«Я спецыяльна зрабіў учора заяву і звярнуўся да органаў правапарадку, прыняць вычарпальныя меры па навядзенні парадку. Чаму на сённяшні дзень з усёй вобласці звозіцца сюды радыкальны элемент, які творыць беззаконне? Скажыце, якое маюць права дэманстранты біць машыны, якія ім чымсьці не спадабаліся?» - сказаў мэр.

Па словах гарадскога галавы, з-за дзеянняў пратэстоўцаў, якія блакуюць вуліцы, гараджане спазняюцца на самалёты і цягнікі.

«Сёння раніцай я размаўляў са сваім кіраўніком упраўлення ўнутраных спраў і прасіў яго. На заўтра я запланаваў сустрэчу з кіраўнікамі больш высокага ўзроўню і планаваў абгаварыць пытанне з абласной дзяржаўнай адміністрацыяй, каб не звозілі сюды», - распавёў Лук'янчанка.

Мэр лічыць, што калі б прызначэнне кіраўнікоў гарадзкой міліцыі ўзгаднялася з мэрыяй, то ў яго было б больш рычагоў уплыву на праваахоўнікаў для таго, каб яны навялі парадак у горадзе.

Мітынгі ў горадзе могуць праходзіць, але міліцыя павінна рэагаваць на супрацьпраўныя дзеянні.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках