3 траўня 2024, Пятніца, 21:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Акадэмію навук скароцяць

25
Акадэмію навук скароцяць

НАН трэба будзе вырашыць пытанні аптымізацыі структуры і штатнай колькасці сваіх навуковых арганізацый.

Пра гэта Лукашэнка заявіў 31 сакавіка на нарадзе з вядучымі навукоўцамі па пытанні перспектыў развіцця навукі, паведамляе БелаПАН.

На яго думку, "жыццё сёння ставіць перад Акадэміяй навук новыя агульнадзяржаўныя задачы - навуковае суправаджэнне маштабных інавацыйных праектаў, такіх як, напрыклад, выкарыстанне сістэмы дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі, будаўніцтва Беларускай АЭС, развіццё біятэхналагічнай галіны, нанаіндустрыі, вытворчасці мікра- і оптаэлектронікі і шэрагу іншых".

"Мы разглядаем Нацыянальную акадэмію навук Беларусі як ядро ўсёй навуковай сферы, якое канцэнтруе ў сабе лепшыя навуковыя сілы і вядзе самы шырокі ў краіне спектр даследаванняў. Таму ні пра якую рэарганізацыю акадэміі, а тым больш пра ператварэнне яе ў грамадскую арганізацыю гаворкі не ідзе. І наўрад ці будзе ісці ў агляднай будучыні", - адзначыў Лукашэнка.

Пры гэтым ён падкрэсліў, што НАН трэба будзе вырашыць пытанні аптымізацыі структуры і штатнай колькасці сваіх навуковых арганізацый. Лукашэнка лічыць, што "рэзервы тут вельмі вялікія": у Акадэміі навук працуе больш за 17 тысяч чалавек, з якіх даследчыкі складаюць толькі траціну. Ён даручыў ураду і НАН у 2014 годзе прыняць меры па скарачэнні штатнай колькасці супрацоўнікаў Акадэміі і яе падведамных арганізацый, якія фінансуюцца з бюджэту. Паводле яго слоў, вызваленыя сродкі стануць крыніцай павышэння зарплаты.

Лукашэнка таксама адзначыў, што ў галіновым сектары працуе больш за 50% работнікаў, занятых у навуковай сферы, і выконваецца каля паловы ўсіх даследаванняў і распрацовак у краіне. Пры гэтым ён падкрэсліў, што "аддача ад іх пакуль слабая": толькі чвэрць прадпрыемстваў краіны ўкладаюць сродкі ў тэхналагічныя інавацыі, тады як, напрыклад, у Германіі гэты паказчык даходзіць да 70%, доля інавацыйнай прадукцыі, якая рэалізуецца ў Беларусі, не дасягнула парога навукова-тэхналагічнай бяспекі ў 20%. "Значная частка кіраўнікоў папросту не праяўляе зацікаўленасці як у фінансаванні даследаванняў, так і ва ўкараненні іх вынікаў. Гэтую сітуацыю трэба выпраўляць", - сказаў Лукашэнка.

Ён звярнуў увагу на тое, што цяпер ствараюцца холдынгі - аналагі замежных карпарацый. "Але вельмі рэдка ў іх прысутнічаюць даследчыя структуры. Без выдаткаў уласных сродкаў на навуковыя прапрацоўкі свайго прадукту канкурыраваць на рынках ужо немагчыма", - сказаў Лукашэнка і даручыў ураду заняцца вырашэннем гэтага пытання.

Ён лічыць, што варта больш актыўна прыцягваць у навукова-інавацыйную сферу прыватны капітал, развіваць дзяржаўна-прыватнае партнёрства ў рэалізацыі інавацыйных праектаў, асабліва з удзелам малога і сярэдняга бізнесу.

Лукашэнка паставіў ураду задачу забяспечыць рэалізацыю гэтых і іншых мер, накіраваных на актывізацыю галіновай навукі і павышэнне эфектыўнасці выкарыстання яе вынікаў для стварэння канкурэнтаздольнай прадукцыі.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках