4 траўня 2024, Субота, 3:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генсак НАТА: Войскі Расеі застаюцца каля межаў Украіны

7
Генсак НАТА: Войскі Расеі застаюцца каля межаў Украіны

Краіны НАТА рыхтуюць меры ў адказ на агрэсію Масквы.

Пра гэта заявіў сёння генсак НАТА Андэрс Фог Расмусэн.

"Я не магу пацвердзіць, што Расея адводзіць свае войскі. Гэта масіўнае нарошчванне ваеннай сілы ніякім чынам не ўносіць пазітыву ў дээскалацыю сітуацыі, якую мы ўсе хочам бачыць", - заявіў ён перад пачаткам пасяджэння міністраў замежных спраў альянсу ў Брусэлі.

Андэрс Фог Расмусэн заклікаў Расею адвесці войскі, выконваць міжнародныя абавязацельствы і пачаць з украінскім бокам канструктыўны дыялог, перадае "Інтэрфакс".

Паводле яго слоў, краіны-удзельніцы НАТА на сустрэчы ў Брусэлі маюць намер разгледзець меры стрымлівання Расеі на яе дзеянні ў Крыме. Андэрс Фог Расмусэн заявіў пры гэтым, што дзеянні Расеі "ў корані змяняюць сістэму бяспекі ў Еўропе і ствараюць нестабільнасць на межах краін-членаў НАТА".

"Абарона пачынаецца са стрымлівання. Мы прымем неабходныя крокі, каб паказаць свету, што пагрозы саюзнікам НАТА ніколі не будуць мець поспеху", - сказаў генеральны сакратар.

Напярэдадні прэс-служба Мінабароны РФ паведаміла, што батальён 15-й асобнай мотастралковай брыгады Цэнтральнай ваеннага акругі вяртаецца ў пункт пастаяннай дыслакацыі з палігона "Кадамаўскі" ў Растоўскай вобласці.

Фота: Reuters

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках