4 траўня 2024, Субота, 6:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэнансацыю пагадненняў аб ЧФ Украіна абскардзіць у міжнародным судзе

5
Дэнансацыю пагадненняў аб ЧФ Украіна абскардзіць у міжнародным судзе

Украіна задзейнічае ўсе міжнародна-прававыя механізмы, каб спыніць агрэсара і прыцягнуць да адказнасці.

Украіна звернецца ў міжнародныя судовыя інстанцыі з-за дэнансацыі Расеяй пагадненняў аб знаходжанні Чарнаморскага флота ў непрызнанай Рэспубліцы Крым. Пра гэта заявіў намеснік міністра замежных спраў Даніла Лубкіўскі, піша zn.ua.

Паводле яго слоў ужо быў распрацаваны алгарытм прававых інструментаў, з дапамогай якіх Украіна мае намер адстойваць свае правы перад дзеяннямі Расеі.

"Гэта адносіцца, у прыватнасці, да таго рашэння, якое сёння было прынята аб дэнансацыі пагадненняў аб знаходжанні Чарнаморскага Флота. Увесь працэс будзе мець пасля зварот у міжнародныя судовыя інстытуты", - сказаў Лубкіўскі.

Пры гэтым ён распавёў, што Украіна будзе крок за крокам задзейнічаць усе міжнародна-прававыя механізмы, для таго каб спыніць агрэсара і прыцягнуць да адказнасці.

У заключэнне ён сказаў, што Украіна папярэджвала, што дзеянні Расеі будуць мець для яе негатыўныя наступствы.

Нагадаем, 28 сакавіка, прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін унёс у Дзярждуму прапанову аб спыненні дзеяння расейска-украінскіх пагадненняў па Чарнаморскім флоце. У тлумачальнай запісцы паказваецца, што Расея мае права спынiць дзеянне гэтых чатырох пагадненняў на падставе арт. 61 і 62 Венскай канвенцыі аб праве міжнародных дамоваў ад 1969 года.

31 сакавіка Дзярждума РФ прагаласавала за спыненне дзеяння шэрагу расейска-украінскіх пагадненняў, якія тычацца знаходжання Чарнаморскага флоту на тэрыторыі Украіны.

Аднак, згодна са згаданай Пуціным Венскай канвенцыяй, Расея не мае права спасылацца на арт.62, паколькі ўваходжанне Крыма ў склад РФ (г.зн. змена абставінаў) з'яўляецца вынікам парушэння Расеяй яе міжнароднага абавязацельства, бо паміж Украінай і РФ дзейнічае і не можа быць дэнансаваная Дамова аб украінска-расейскай дзяржаўнай мяжы ад 28 студзеня 2003 г., якой выразна ўстаноўленая тэрытарыяльная прыналежнасць Крыма Украіне. А сучаснае міжнароднае права ўтрымлівае забарону на прымяненне клаўзулы rebus sic stantibus (на якую спасылаецца Пуцін) да дамоваў аб мяжы, г.зн. да вышэйзгаданай Дамовы.

Больш за тое, Расеі ў выпадку дэнансацыі ўсіх чатырох двухбаковых пагадненняў па ЧФ, прыйдзецца неадкладна вывесці Чарнаморскі флот з Крыма, паколькі знікнуць падставы правамернага знаходжання ЧФ РФ на тэрыторыі Украіны (паводле вышэйзгаданай Дамовы), а ў афіцыйнага Кіева ўзнікне права патрабаваць неадкладнага вываду ЧФ РФ з тэрыторыі паўвострава Крым, пра што раней ужо папярэдзілі ва ўкраінскім МЗС.

Фота: obozrevatel.com

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках