4 траўня 2024, Субота, 4:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Для Піліпца просяць 5 гадоў пазбаўлення волі

20
Для Піліпца просяць 5 гадоў пазбаўлення волі

У Магілёўскім аблсудзе сёння пачаліся спрэчкі па справе былога старшыні Гомельскага гарвыканкама Віктара Піліпца.

Нагадаем, 4 лістапада 2013 года суд пачаў разгляд крымінальнай справы, узбуджанай у дачыненні да службовых асоб гарвыканкама. Па дадзеных Следчага камітэта, абвінавачаныя ў верасні-кастрычніку 2011 года незаконна размеркавалі паміж сабой, сваякамі, блізкімі і знаёмымі 24 кватэры ў дамах, прынятых у эксплуатацыю ў студзені-красавіку 2011 года, якія затым былі прададзеныя па кошце значна ніжэй рынкавага. Частка жылых памяшканняў была аформленая на падстаўных асоб.

На лаве падсудных акрамя Піліпца - дырэктар упраўлення капітальнага будаўніцтва Гомеля Ігар Адарчанка, яго намеснік па эканоміцы і фінансах Валерый Барысевіч, начальнік жыллёва-інвестыцыйнага аддзела Антаніна Зелянок і начальнік планава-дамоўнага аддзела Ала Нізкоўская. Піліпец і Нізкоўская ўтрымліваюцца ў магілёўскім СІЗА, піша БелаПАН.

«Віна падсудных пацвярджаецца доказамі», - заявіў на сённяшнім пасяджэнні дзяржаўны абвінаваўца Дзяніс Кічыгін. Паводле яго слоў, інкрымінуемыя чыноўнікам цяжкія злачынствы былі здзейсненыя ў змове, пры абцяжваючых абставінах.

Дзеянні Піліпца, Адарчанкі, Барысевіча, Зелянок і Нізкоўскай абвінавачванне кваліфікавала як злоўжыванне ўладай і службовымі паўнамоцтвамі па частцы 3 артыкула 424 КК РБ. Акрамя таго, Нізкоўская абвінавачваецца ў дапамаганні ў злачынстве (частка 6 артыкула 16 КК РБ).

Кічыгін прасіў прызначыць Піліпцу пакаранне ў выглядзе 5 гадоў зняволення ў папраўчай калоніі ўзмоцненага рэжыму. Аналагічнага пакарання пракурор запатрабаваў і для Адарчанкі. Падсуднага Барысевіча абвінавачванне бачыць мэтазгодным прысудзіць да 3 з паловай гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Зелянок і Нізкоўская, на думку пракурора, павінны быць асуджаныя на 3 гады зняволення з адбываннем пакарання ў калоніі агульнага рэжыму.

Пры гэтым дзяржабвінаваўца паведаміў, што Нізкоўская з'яўляецца пенсіянеркай, Зелянок - інвалід трэцяй групы, Барысевіч мае на ўтрыманні дваіх малалетніх дзяцей. Ніхто з абвінавачаных раней да крымінальнай адказнасці не прыцягваўся.

У якасці дадатковага пакарання дзяржабвінаваўца запатрабаваў канфіскаваць ва ўсіх падсудных маёмасць і пазбавіць іх права займаць пэўныя пасады на пяць гадоў.

Ніхто з абвінавачаных сваёй віны не прызнаў.

Адвакаты Піліпца і Адарчанкі, якія выступілі ў спрэчках, заяўлялі, што бок абвінавачвання не змог даказаць віну ўсіх без выключэння падсудных. Абаронцы паказвалі, што лінія папярэдняга следства і пракурора была непаслядоўная, сведчаннем чаго былі названыя неаднаразовыя змены складу абвінавачванняў. На думку абаронцы Адарчанкі, такая сітуацыя з'яўляецца ілюстрацыяй да выказвання «быў бы чалавек, а артыкул знойдзецца».

Адвакаты прасілі суд вынесці апраўдальны прысуд іх падабаронным.

Дэбаты будуць працягнутыя 2 красавіка.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках