3 траўня 2024, Пятніца, 20:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Магіла аўтара гімна «Магутны Божа» пад пагрозай знікнення

14
Магіла аўтара гімна «Магутны Божа» пад пагрозай знікнення

Беларусы Бельгіі абвясцілі збор сродкаў на захаванне магілы Мікалая Равенскага.

Пра гэта сайту charter97.org паведаміў актывіст беларускай дыяспары Бельгіі Зміцер Піменаў.

Беларускі кампазітар Мікалай Равенскі пахаваны ў бельгійскім горадзе Лёвен. Падчас апошняга наведвання яго магілы ў Дзень Волі нашы суайчыннікі звярнулі ўвагу на шыльду, што з'явілася на суседняй магіле. Там было сказана , што для яе захавання родныя ці блізкія павінны аплаціць чарговы ўнёсак. У адваротным выпадку месца пахавання падлягае выдаленню, а астанкі крэміруюцца.

Мікалай Равенскі памёр у 1953 годзе. Аплату своечасова ўносілі беларусы пасляваеннай эміграцыі. Апошні раз за месца на могілках плата ўносілася 19 чэрвеня 1990 года тэрмінам на 25 гадоў. Гэта значыць, што калі да 19 чэрвеня 2015 года не будзе ўнесеная патрабаваная сума, магіла аўтара музыкі да духоўнага гімна Беларусі «Магутны Божа» можа знікнуць. На сённяшні дзень кошт на 25 гадоў складае 930 еўра. 30 сакавіка 2014 года ў беларускай грэка-каталіцкай царкве горада Антвэрпэн быў абвешчаны збор сродкаў. Кожны можа ўнесці сваю лепту.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках