4 траўня 2024, Субота, 8:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менчукі перад падаражэннем скупілі рэкордныя 4500 SMS-квіткоў

9
Менчукі перад падаражэннем скупілі рэкордныя 4500 SMS-квіткоў

Пасажыры менскага метро 31 сакавіка скупілі больш за 4,5 тыс. SMS-ківткоў, тым самым устанавіўшы рэкорд.

Пра гэта паведаміла БелТА спецыяліст па маркетынгавых камунікацыях і PR ЗАТ "БэСТ " Юлія Шпак.

Паводле яе слоў, папулярнасць SMS-квіткоў традыцыйна ўзрастае ў апошнія дні месяца. Аднак такога ўсплёску яшчэ не было: больш за 4,5 тыс. квіткоў было прададзена абанентам мабільнага аператара life:) 31 сакавіка, а сёння, па аператыўнай інфармацыі на 15.00, пасажыры купілі яшчэ 1,5 тыс. SMS-квіткоў. "Для пасажыраў SMS-квіток валодае бясспрэчнай перавагай, бо яго набыццё дазваляе зэканоміць час і не залежаць ад абставін і чэргаў. Акрамя таго, сэрвіс даказаў эфектыўнасць прымянення інавацыйных тэхналогій у сацыяльнай сферы", - адзначыла Юлія Шпак.

Сэрвіс "SMS-квіток" быў запушчаны ў Менскім метрапалітэне ў лютым 2014 года. Унікальная для Беларусі і краін СНД паслуга дазваляе абанентам life:) аплачваць праезд у метро з дапамогай SMS-паведамлення. Для куплі квітка варта адправіць бясплатнае SMS-паведамленне з лічбай "1" на кароткі нумар 2255 і дачакацца паведамлення са спецыяльным лічбавым кодам - гэта і ёсць SMS-квіток. Для праходу ў метро неабходна адсканаваць SMS-квіток проста з экрана мабільнага тэлефона на турнікеце з лагатыпам "SMS-квіток". Сума аплаты за праезд спішацца з асабовага рахунку абанента. SMS-квіток можна купіць у любы час, і ён дзейнічае на працягу аднаго года. Кошт SMS-квітка будзе эквівалентны кошту разавага праезду ў метро, які сёння складае Br3,7 тыс., без якіх-небудзь камісій і схаваных плацяжоў.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках