4 траўня 2024, Субота, 6:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жанна Фрыске ўжо можа сама хадзіць

10
Жанна Фрыске ўжо можа сама хадзіць

Спявачка Жанна Фрыске працягвае эксперыментальнае лячэнне ў Лос-Анджэлесе.

Яе стан палепшыўся пасля лячэння ў Нью-Йорку: падчас хіміятэрапіі ў нью-йоркскай клініцы спявачка моцна ацякла і паправілася да таго, што яе цяжка было пазнаць.

Цяпер Жанна ўжо пачала самастойна ўставаць, яе зрок часткова аднавіўся, да таго ж Жанна ўжо значна схуднела, піша tatar-inform.ru.

У далейшых планах лячэння - памяншэнне пухліны ў галаўным мозгу, зніжэнне вагі і поўнае аднаўленне зроку. Ён зможа цалкам вярнуцца, калі пухліна паменшыцца, а пакуль злаякаснае ўтварэнне цісне на мозг, і перш за ўсё пакутуюць вочы і ногі.

Бацька Фрыске - Уладзімір Барысавіч раней распавёў, што клініка ў Маямі нашмат лепш. Тут не лечаць хіміяй, у іх зусім іншыя метады. У лос-анджэлескай клініцы на рак мозгу ўздзейнічаюць з дапамогай найноўшага нанапрэпарата - эксперыментальнай вакцыны, якая была спецыяльна распрацаваная для лячэння гліабластомы - пухліны мозгу.

Фота: РІА «Новости»

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках