4 траўня 2024, Субота, 4:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лідара «Правага сектара» не зарэгістравалі кандыдатам у прэзідэнты

16
Лідара «Правага сектара» не зарэгістравалі кандыдатам у прэзідэнты

Разгляд рэгістрацыі кандыдатам у прэзідэнты Украіны Дмітро Яраша адкладзены.

Пра гэта стала вядома падчас пасяджэння ЦВК, піша gazeta.ua.

Падставай для аб'явы перапынку ў разглядзе кандыдатуры лідара «Правага сектара» стала прэтэнзія камісіі аб наяўнасці дакладнага пацвярджэння таго, што патрэбны для рэгістрацыі кандыдатам у прэзідэнты заклад у 2,5 млн грн быў унесены самім кандыдатам, а не трэцяй асобай.

Чалец Цэнтрвыбаркама Жана Усенка-Чорная адзначыла, што ў падатковай дэкларацыі Дмітро Яраша і ягонай сям'і за 2013 год у графе даходы пастаўленыя прочыркі.

У сувязі з гэтым ЦВК прыняў пастанову зрабіць перапынак у разглядзе рэгістрацыі палітыка і перанесці гэтае пытанне ў канец парадку дня, каб падрабязней разгледзець пададзеныя ім дакументы.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках