4 траўня 2024, Субота, 4:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мясніковіч просіць ЕБРР забыць пра палітвязняў

15
Мясніковіч просіць ЕБРР забыць пра палітвязняў

Прэм'ер-міністр Беларусі прапануе ЕБРР адмовіцца ад прыняцця штогадовага «палітычнага мандату» для працы ў краіне.

Міхаіл Мясніковіч адзначае, што штогадовае прыняцце Еўрапейскім банкам рэканструкцыі і развіцця пастановы аб далейшай працы ў рэспубліцы перашкаджае выбудоўванню працы на доўгатэрміновыя перспектывы, піша «Інтэрфакс».

«Я прапанаваў бы разгледзець пытанне, наколькі мэтазгодная наяўнасць палітычнага мандату банка, нейкага калідора, калі штогод ацэньваецца эканамічная і палітычная сітуацыя ў краіне, калі банк штогод прымае пастановы аб магчымасці сваёй працы ў Беларусі. Гэта не дазваляе выбудоўваць доўгатэрміновую стратэгію развіцця нашых стасункаў», - заявіў Мясніковіч, сустракаючыся з віцэ-прэзідэнтам ЕБРР Андрашом Шымарам у аўторак у Менску.

Кіраўнік беларускага ўрада заўважыў, што чальцы прэзідыума Саўміна перакананыя ў шырокіх магчымасцях, якія адкрывае такое супрацоўніцтва.

«Наш міністр эканомікі, спадар Снапкоў і першы віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка, наведваючы офіс банка ў Лондане, кожны год кажуць з вялікім энтузіязмам аб магчымасці працы з банкам, але напраўду гэтыя магчымасці вельмі сціплыя», - падкрэсліў Мясніковіч.

Паводле ягоных слоў, з адкрыццём у Менску новага офіса ЕБРР у кіраўніцтва і мэнэджмэнту банка з'яўляецца магчымасць больш шчыльна і ў працоўным парадку кантактаваць з беларускімі ўладамі.

«Я б прапанаваў усталяваць больш шчыльныя працоўныя кантакты, не толькі ў рамках афіцыйных сустрэч. Са свайго боку хачу заявіць, што мы будзем уважліва прыслухоўвацца да рэкамендацый ад кіраўніцтва і мэнэджмэнту банка», - сказаў кіраўнік беларускага ўрада.

Са свайго боку Андраш Шымар адзначыў, што мандат ЕБРР для працы ў Беларусі «быў недвухсэнсоўным: прыяць пераходу ўсяго рэгіёну да дэмакратыі і эканомікі, заснаванай на рынкавых прынцыпах». «Мы разумем, што гэта не нашая справа - дыктаваць краінам тэмпы эканамічных пераменаў. Краіны самі прымаюць адпаведныя палітычныя пастановы і рухаюцца шляхам эканамічных рэформаў. Нашая роля - падтрымліваць краіны ў гэтых пачынаннях, але мы павінны заставацца вернымі нашаму мандату, і ў яго рамках нашая сфера - гэта прыватны сектар», - сказаў А.Шымар.

Ён заўважыў, што ЕБРР бачыць магчымасці для пашырэння бізнэсу ў Беларусі па меры росту ў краіне прыватнага сектара. Віцэ-прэзідэнт банка дадаў, што ЕБРР гатовы вітаць пашырэнне ў рэспубліцы прыватызацыі дзяржсектара.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках