4 траўня 2024, Субота, 7:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь выплаціла МВФ $ 169 млн

9
Беларусь выплаціла МВФ $ 169 млн

Беларусь 31 сакавіка і 1 красавіка 2014 ажыццявіла чарговую сплату асноўнай запазычанасці на агульную суму $ 169,1 млн.

Выплаты былі зробленыя ў выкананне абавязанняў Менска ў крэдыце «стэнд-бай» Міжнароднага валютнага фонду. Пра гэта паведамляе сайт Міністэрства фінансаў Беларусі.

З пачатку года выплаты краіны за крэдыт МВФ склалі 437 млн. Агулам у 2014 годзе трэба вярнуць фонду 1,4 млрд даляраў ЗША ў кошт сплаты крэдыту і выплаты адсоткаў за яго.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках