4 траўня 2024, Субота, 3:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Былы піяніст «Акіяна Эльзы» едзе ў Менск

Былы піяніст «Акіяна Эльзы» едзе ў Менск

Дзмітрый Шураў выступіць у беларускай сталіцы з гуртом Pianoбой.

Канцэрт пройдзе 30 траўня ў клубе RE: PUBLIC, піша "Комсомольская правда в Беларуси".

Зміцер Шураў - піяніст і паэт, фронтмэн гурта Pianoбой. У мінулым, піяніст «Океана Эльзы», паплечнік Земфіры, супрадусар яе альбома «Дзякуй», адзін з заснавальнікаў гурта Esthetic Education. У 2009 годзе, Дзмітрый узяўся за напісанне оперы для шоў Алены Ахмадулінай (мадэльера з Расеі) на Paris Fashion Week. Акрамя некалькіх дзесяткаў арый і п'ес, з'явілася мноства песень, якія музыка наважыў вынесці ў асобны праект. Так нарадзіўся Pianoбой.

Гурт грае сольныя канцэрты, але і не забывае аб фестывалях. Выступае на большасці знакавых фестываляў у Расеі і Украіне, сярод якіх «Сядзіба Джаз», «Нашэсце», «Пікнік Афішы», «Аванта Фэст», «Суседні Свет», «Z-Games», «Крапіва», «Jazz-Кактэбель», «Гогальфэст».

Фота: Павел Дацкоўскі, kp.ua

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках