4 траўня 2024, Субота, 5:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінская мастачка намалявала голага Пуціна з гадзіннікам

32

Дзяўчына пакуль баіцца маляваць Лукашэнку.

На карцінах у кіянкі Вольгі Алейнік знайшоўся не толькі вядомы ў Сеціве "голы Януковіч", але і прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін у стылі "ню", паведамляе ТСН.

Пуцін з гадзіннікам на руцэ прыкметна больш шчаслівы, чым аголены Віктар Януковіч, якога мастачка намалявала раней. І гэтаму ў яе ёсць тлумачэнне.

"Розніца ў іх становішчы ў сусветным маштабе. Мы бачым з яго паставы, яго погляду, ўсмешкі, вядома, ягоных геніталій, якія перасягаюць ягоны фізічны памер", - патлумачыла такую прапорцыю мастачка.

У майстэрні амаль 2 гады праляжалі разам палотны з голымі галовамі прэзідэнтаў суседніх дзяржаў. Карціны дапоўнілі сэрыю мужчынскага "ню" тады яшчэ студэнткі 5 курса дызайнерскага факультэта. Януковіча адразу паказала ў Сеціве. Але неўзабаве пасля атрымала ананімнае тэлефанаванне з падказам твор прыняць. Цяпер мастачка спадзяецца, што пакамечаныя часам і абставінамі палотны з былым прэзідэнтам Украіны Віктарам Януковічам і дзейным у Расеі Уладзімірам Пуціным нехта ўсё ж захоча забраць.

Аголеную кампанію аўтакратаў Вольга Алейнік планавала разбавіць партрэтам Лукашэнкі, але не рызыкнула, бо ў Беларусі пакуль дзейнічае смяротнае пакаранне.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках