4 траўня 2024, Субота, 3:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Домрачава і Б'ёрндален абвясцілі аб заручынах

41
Домрачава і Б'ёрндален абвясцілі аб заручынах

Алімпійскія чэмпіёны Дар'я Домрачава і Оле-Эйнар Б’ёрндален абвясцілі аб сваім хуткім вяселлі.

Тым самым яны ўпершыню афіцыйна прызналі, што сустракаюцца, паведамляюць 1 красавіка расейскія СМІ. Цырымонія шлюбу прызначаная на жнівень 2015 года. Ніякіх падрабязнасцяў будучай урачыстасці пара не выдае. Вядома толькі, што закаханыя маюць намер запрасіць на сваё свята звыш сотні гасцей. Пасля вяселля і рамантычнага падарожжа Дар'я Домрачава і Оле-Эйнар Б'ёрндален плануюць пераехаць жыць у Расею. Пра гэта Оле-Эйнар Б'ёрндален заявіў у гутарцы з мясцовымі СМІ.

Дар'я Домрачава, у сваю чаргу, адзначыла, што пра вяселле пакуль казаць рана, а гаворка ідзе толькі пра заручыны.

Паводле інфармацыі нарвежскіх журналістаў, Домрачава і Б'ёрндален пазнаёміліся на летніх зборах у Аўстрыі, а сустракацца пачалі ў сярэдзіне 2012 года. Менавіта з-за беларускай біятланісткі Б'ёрндален развёўся з жонкай Наталі Сантер.

Фота: navidoo.ru

Напісаць каментар 41

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках